Дарога

Дарога


Unabridged

Sale price $5.20 Regular price$8.00
Save 35.0%
Quantity:
Add to wishlist
window.theme = window.theme || {}; window.theme.preorder_products_on_page = window.theme.preorder_products_on_page || [];

Кормак Макарці "Дарога" - постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.

Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры - бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх - свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў…

Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» - прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.

Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.