{"product_id":"book-mnit","title":"Круглая Square","description":"\u003cp\u003eБіяграфічны твор пра сталенне ў СССР і пошукі сябе як беларуса, як еўрапейца, як паспяховага чалавека родам з краіны, дзе паспяховасць не віталася.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eГалоўны герой рамана Геня Руд нарадзіўся ў Менску ў сям'і ўніверсітэтцкіх выкладчыкаў. Пасля нараджэння Гені бацькі атрымліваюць кватэру ў сталінскім доме на Круглай Плошчы (цяпер плошча Перамогі), дзе галоўны герой і правёў палову жыцця. Ад «Дзюшэса» да цукерак «Чырвоны мак» — усе радасці савецкага дзяцінства былі яму даступныя, у адрозненне ад магчымасці проста адкрыць візу і паехаць у капіталістычны свет. Але вось ён ужо п’е India Pale Ale недзе ў ваколіцах Trafalgar square і прапануе нам усім аптымістычна глядзець у будучыню: аднойчы ён ужо назіраў, як разваліўся сімбіёз выпраўленча-працоўнага лагера з казармай і калгасам.\u003c\/p\u003e\u003cbr\u003e\u003cp\u003eУвага! Кніга змяшчае ненарматыўную лексіку, а таксама апісанне сцэн ужывання алкаголю і наркатычных сродкаў. Рэкамендуецца для праслухоўвання асобам, старэйшым за 18 гадоў.\u003c\/p\u003e\u003cbr\u003e\u003cp\u003e“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” \u003c\/p\u003e\u003cp\u003eУладзімер Арлоў\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e\"Не помніцца, калі апошні раз чытаў падобны тэкст у нашай літаратуры, каб усміхаўся і крышачку нават зайздросціў. Зноў жа, была боязь, што аўтара напаткае дыхавіца яшчэ да паловы рамана, але ён утрымаў планку да фінішу\".\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eВ.Г. \u003c\/p\u003e\u003cp\u003eКніга патрапіла ў спіс 100 лепшых кніг 2023 году, які склалі на сайце bellit.info.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eВыдавецтва папяровай версіі - \"Gutenberg Publisher\" (2023 год)\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49792715424048,"sku":"BDmnit","price":15.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/723931-mnit-Square.jpg?v=1746808349","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-mnit","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}