{"product_id":"book-kwal","title":"Палёт над гняздом зязюлі","description":"\u003cp\u003eВялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Мы бачым ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назірае за спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам шпіталю годнасць і надзею. У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПапяровае выданне гэтай культавай кнігі ў перастварэнні Аляксея Знаткевіча трапіла ў шорт-ліст Прэміі Карласа Шэрмана як адна з найлепшых перакладных кніг на беларускай мове за 2017 год. Другое папяровае выданне, а таксама першае электроннае кнігі запланаваныя на красавік 2025 года ў выдавецтве \"Янушкевіч\".\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПраект здзяйсняецца ў партнёрстве з кніжная серыяй «Амерыканка» – незалежным выдавецкім праектам, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Найлепшыя амерыканскія кнігі ў найлепшым перакладзе на беларускую мову пакліканыя пашырыць далягляды беларускай культуры. «Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Кнігі выходзілі дзякуючы супрацы з шэрагам незалежных выдавецтваў і грамадзянскай супольнасцю, якая фінансавала выданні праз краўдфандынг.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПераклад з англійскай Аляксея Знаткевіча\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eРэдактар аўдыяверсіі: Сяргей Шупа\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eДызайн вокладкі: W.M, ілюстрацыя: @chkalava\u003c\/p\u003e","brand":"Findaway World, LLC","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49645147226416,"sku":"BDkwal","price":12.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/701058-kwal-Square.jpg?v=1742610749","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-kwal","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}