{"product_id":"book-k0bs","title":"Час пустазелля","description":"\u003cp\u003eГэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eГанна Янкута — беларуская пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца. Аўтарка паэтычнага праекта «Геалогія»\/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама артыкулаў і эсэ. Перакладае з англійскай і польскай, пераклала на беларускую мову раманы Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць», Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», Салі Руні «Нармальныя людзі» і інш. Сярод паэтычных перакладаў — вершы Баляслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай, Эдгара По, Джона Кітса, Сары Тысдэйл і інш.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПапяровае выданне кнігі выйшла ў выдавецтве \"Янушкевіч\" у 2023-м годзе.\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49645227639088,"sku":"BDk0bs","price":10.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/664877-k0bs-Square.jpg?v=1742613286","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-k0bs","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}