{"product_id":"book-jv7i","title":"Радзіва «Прудок»","description":"\u003cp\u003eЖурналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік... Гэта аўдыекніга пра чалавека, які шукае сваё месца ў гэтым свеце.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eТакім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на самым ускрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eГэтая аўдыёкніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eДзённік \"Радзіва Прудок\" Андрусь Горват пісаў тры гады. Да пераезду ў вёску,ён працаваў журналістам і, адначасова, дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. З гэтага і пачынаецца дзённік, які атрымаў некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, шмат пазітыўных і натхнёных водгукаў ад чытачоў ды стаў ужо легендарным творам, які раней можна было набыць толькі ў касе Купалаўскага тэатра.\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49399850991920,"sku":"BDjv7i","price":8.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/653801-jv7i-Square.jpg?v=1735542794","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-jv7i","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}