{"product_id":"book-j9zf","title":"Забойства на вуліцы Макаёнка","description":"\u003cp\u003eУ задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022-га года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку – Гільдыю гарадскіх вар’ятаў – абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 20-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды – вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны. Менская міліцыя, занятая паляваннем на «палітычных», здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных – сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх вар’ятаў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eРукапіс кнігі стаў лаўрэатам другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” (2024 год) у намінацыі \"масавыя жанры\" (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды).\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eКніга публікуецца ўпершыню, эксклюзіўна ў аўдыёфармаце.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eАўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google. \u003c\/p\u003e\u003cbr\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49401993888048,"sku":"BDj9zf","price":8.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/612050-j9zf-Square.jpg?v=1735601203","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-j9zf","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}