{"product_id":"book-j2l4","title":"Дарога","description":"\u003cp\u003eКормак Макарці \"Дарога\" - постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПостапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры - бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх - свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў…\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЯк нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» - прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eАдзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49400977555760,"sku":"BDj2l4","price":8.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/j2l4-Square-cover.jpg?v=1781311973","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-j2l4","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}