{"product_id":"book-hg4r","title":"І ўзыходзіць сонца","description":"\u003cp\u003eЗнакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя \"І ўзыходзіць сонца (Фіеста)\", які шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Аўдыякніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню выйшаў па-беларуску ў далёкім 1976 годзе.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eСёння, пасля нападу Расіі на Украіну, чытанне Хемінгуэя зноў становіцца актуальным. Яго жорсткая, мужчынская проза з пацыфісцкім запалам распавядае пра пасляваеннае \"загубленае пакаленне\", пошукі маладых людзей сябе ў новай рэчаіснасці, дзе былі знішчаны ўсе іх ранейшыя ідэалы і мары.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eРаман «І ўзыходзіць сонца» (вядомы таксама пад назвай «Фіеста»), упершыню апублікаваны ў 1926 годзе, быў напісаны Хемінгуэем за некалькі месяцаў і зрабіў яго ў адначассе знакамітым. Твор заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара - яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eГалоўныя героі рамана - маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў крывавых баях Першай сусветнай вайны, перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры. Яны ўвайшлі ў гісторыю як цынічнае і расчараванае «загубленае пакаленне».\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eХемінгуэй паказвае дэзарыентацыю гэтага пакалення ў скупой прозе, пазбаўленай сентыментальнасці і квяцістых выразаў. Тут выразна праяўляецца знакаміты «тэлеграфны» стыль аўтара. Пісьменнік амаль не распрацоўвае ўнутранае жыццё галоўных герояў рамана. Утойваючы ключавыя дэталі іх псіхічнага і эмацыянальнага стану, Хемінгуэй перадае фундаментальную пустэчу жыцця эмігрантаў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЗапіс зроблены ўстановай «МоцАрт». Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПапяровая і электронная версіі рамана выданы выдавецтвам «Кнігаўка».\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49410418409776,"sku":"BDhg4r","price":8.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/hg4r-Square-cover.jpg?v=1772968764","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-hg4r","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}