{"product_id":"book-hf8j","title":"Бэйруцкія апавяданьні","description":"\u003cp\u003e«Бэйруцкія апавяданьні», упершыню выдадзеныя ў 1906 годзе на ўкраінскай мове – псыхалягічны і сатырычны шэдэўр. Яны зь любоўю, гумарам і зь лёгкай крытыкай апісваюць як жыхароў старога Бэйруту, так і неадназначны ўплыў калянізатараў - туркаў, французаў, ангельсцаў ды расейцаў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eАгатангел Крымскі (1871 – 1942) – клясык украінскай літаратуры і заснавальнік украінскай арыенталістыкі. Паходзіў зь сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eУладзіслаў Гарбацкі – беларускі соцыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік “Бэйруцкіх апавяданьняў” – дасьледуе тое, як мова ўспрымае і рэагуе на сацыяльныя і палітычныя працэсы. Жывучы ў Вільні зь ейнай традыцыйнай шматкультуральнасьцю, перакладнік тонка адчувае рэаліі і калярыт шматмоўнага і шматрэлігійнага Бэйруту пачатку ХХ-га стагодзьдзя.\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49410283045168,"sku":"BDhf8j","price":7.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/726372-hf8j-Square.jpg?v=1746848180","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-hf8j","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}