{"product_id":"book-hena","title":"Mercks Graz!","description":"\u003cp\u003e\"Mercks Graz!\" - настальгічная аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта - шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса. Любаваньне з Замкавай гары Грацам і сузор'ем старадаўніх бажніцаў нагадваюць галоўнаму герою пра далёкае, але ўсё гэтак жа моцнае каханьне.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eУ кнізе таксама сабраныя падарожныя абразкі - замалёўкі эўрапейскага места, у якіх аўтар зь цеплынёю і лёгкім гумарам распавядае пра сёньняшні Грац і яго жыхароў. Нататкі перадаюць свабодную і ў нечым ідылічную атмасфэру эўрапейскага места, дзе багацьце гістарычнай архітэктуры і прыгажосьць горнага ляндшафту спалучаюцца з сучасным дызайнам і касмапалітнай культурай. Ад кулінарных цікавостак да незнарок падслуханых у чарзе гаворак, ад моўных кур'ёзаў да мясцовых расьлінаў - аўтар перабірае, як пацеркі, свае ўражаньні, якія перамяжаюцца з думкамі пра ягоны ўлюбёны Віцебск - колішні горды эўрапейскі горад, як Грац, пазбаўлены ў апошнія стагодзьдзі свайго духу і адметнасьці.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eУся кніга - прызнаньне ў любові да Грацу, а таксама да Віцебску і віцебшчыны - адметная мовай, якой яна напісаная. Аўтар сьмела ўводзіць у літаратурны ўжытак родныя яму віцебскія гаворкі - словы зь дзяцінства, пачутыя ад ягоных бабуляў, атрымліваюць новае жыцьцё на бачынках кнігі. Атрымліваецца шматслойны эфект: гістарычная аповесьць пра Грац ХVII стаг., насельніцтва якога было сьцертае паляндрай, успрымаецца праз прызму беларускіх гаворак, амаль сьцертых расейскай каляніяльнай палітыкай.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eРэдактарка - Караліна Мацкевіч\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eМастачка вокладкі - Ганна Кухта\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eМастачка - Ева Дафі\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eАўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПапяровую ці электронную версію можна набыць у выдавецтвы Skaryna Press: \u003ca href=\"https:\/\/www.skarynapress.com\/knihi\/mercks-graz\" target=\"_blank\"\u003eClick here to view or download\u003c\/a\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49410161901872,"sku":"BDhena","price":5.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/hena-Square-cover.jpg?v=1772960904","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-hena","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}