{"product_id":"book-g70w","title":"Вяртанне Ліліт","description":"\u003cp\u003eДобрыя дзяўчынкі трапляюць у рай, а кепскія - у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу і стаць шчаслівай там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад? Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д'ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":49417427255600,"sku":"BDg70w","price":12.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/g70w-Square-cover.jpg?v=1772743543","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-g70w","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}