{"product_id":"book-1n3v","title":"Пентаквантар. Кніга другая","description":"\u003cp\u003eКніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, - гэта развіццё жанру з прыстаўкай \"пост\". \"Пентаквантар\" - менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах \"Крыптаномікону\" і \"Лавіны\" Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад \"Штама Андрамеда\" Майкла Крайтана і \"Нэйрамансера\" Уільяма Гібсана.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eНягледзячы на тое, што \"Пентаквантар\" - гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян - да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eПерад вамі дэбютны раман Арцёма Шуканава, які задаўся аднойчы пытаннем \"А што я зрабіў у свае годы для кіберпанку?\" і вырашыў спакусіцца на нешта значнае. Не клапоцячыся пра наступствы, ён распахнуў літаратурныя дзверы нагою, адразу выкаціўшы на суд чытача буйны і эпічны саенс-фікшан раман.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e\"Пентаквантар\" - жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.\u003c\/p\u003e","brand":"INAudio","offers":[{"title":"Audiobook","offer_id":66723568615728,"sku":"BD1n3v","price":12.0,"currency_code":"USD","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0879\/2784\/9264\/files\/1n3v-Square-cover.jpg?v=1777946756","url":"https:\/\/downpour.com\/products\/book-1n3v","provider":"Downpour","version":"1.0","type":"link"}